Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 17 красавіка 2026 года

Станам на 17 красавіка на Віліі, Заходняй Дзвіне ў аг.Жлобін, Сожы ў г.Гомель, асобных іх прытоках, а таксама на некаторых прытоках Нёмана, Бярэзіны і Прыпяці адзначаецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-9 см.на астатніх участках, названых вышэй рэк, а таксама на Нёмане, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 22 см за суткі.

Вада знаходзіцца на пойме на большым працягу Дняпра, у ніжнім цячэнні Сожа, некаторых яго прытоках і на асобных прытоках Прыпяці.

Паводле звестак МНС у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні ўчасткаў дарог.

На Нёмане ў г. Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.

Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 4,8°C да 11°C, у вадаёмах ад 6,7°C да 10°C.

У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будуць адзначацца ваганні узроўняў вады, на Сожы ў г.Слаўгарад і прытоку Прыпяці рацэ Сцвіга у д.Кароцічы ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

 

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-17-krasavika-2026-goda-12472-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026