Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 16 сакавіка 2026 года

У мінулы перыяд (14-15 сакавіка) актыўна развіваліся вясновыя працэсы. На Дняпры ў г.п.Лоеў і прытоку Прыпяці рацэ Гарынь каля в.М. Вікаравічы ўзроўні вады перавысілі адзнакі выхаду вады на пойму.
Да цяперашняга часу ледастаў з палонкамі і закраінамі захоўваецца на асобных участках рэк басейна Заходняй Дзвіны, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і некаторых яго прытоках. На Заходняй Дзвіне, Дняпры, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца крыгаход. 
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае назіраецца ледастаў з палонкамі і разводдзямі таўшчынёй 12-34 см, адзначаецца вада на лёдзе, выходзіць на лёд небяспечна.
На рэках назіраецца рост узроўняў вады вясновай паводкі з інтэнсіўнасцю 1-8 см за суткі на рэках басейнаў Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці, з інтэнсіўнасцю да 68 см за суткі на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа. 
Вада знаходзіцца на пойме на Нёмане ў аг.Беліца, Віліі ў аг.Сцешыцы, на Дняпры ў г.п.Лоеў, яго прытоку канале Іўня-Бонда ў в.Будка, Бярэзіне ў г.Беразіно, яе прытоках рацэ Бобр у в.Куты і рацэ Свіслач у в.Церабуты, прытоках Прыпяці рэках Стыр у в.Лапаціна, Гарынь у в.М.Вікаравічы, Случ у аг.Ленін, Сцвіга ў в.Кароцічы, Убарць у в.Краснабярэжжа і Пціч у в.Першая Слабодка. Узроўні вады блізкі да адзнак выхаду вады на пойму на Сожы ў г.Слаўгарад, яго прытоку рацэ Бесядзь у аг.Свяцілавічы, прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ля в.Суша, прытоку Дняпра рацэ Друць ля в.Гарадзішча. 
Узроўні вады блізкі да небяспечных высокіх адзнак на прытоках Прыпяці рэках Случ у аг.Ленін і Убарць у в.Краснабярэжжа, тут адбываецца невялікі рост узроўняў вады, а таксама на рацэ Пціч у в.Першая Слабодка, аднак тут назіраецца спад узроўню вады.
Паводле звестак МНС затаплення маста і ўчасткаў дарог назіраюцца ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці і Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. 
У бліжэйшыя дні рост узроўняў вады на рэках захаваецца, ачышчэнне рэк ад ледзяных утварэнняў працягнецца.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-16-sakavika-2026-goda-12144-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026