Па стане на 16 лютага на рэках краіны назіраецца ў асноўным ледастаў і ледастаў з палонкамі таўшчынёй 10-45 см.
На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Салігорскае, Заслаўскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае захоўваецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй ад 31 см да 47 см.
На рэках адбываюцца невялікія ваганні узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-8 см.
На Віліі ў аг.Сцешыцы і прытоку Прыпяці рацэ Пціч у в.Першая Слабодка ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.
У бліжэйшыя дні, у сувязі з захаваннем марознага надвор'я, ва ўзроўні і Лядовым рэжымах рэк істотных змен не чакаецца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026