Па стане на 16 красавіка на рэках адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-22 см за суткі. Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 13 см назіраецца на асобных участках рэк басейна Дняпра, Сожы ў г.Гомель, а таксама на некаторых прытоках Бярэзіны і Заходняга Буга.
Вада знаходзіцца на пойме на большым працягу Дняпра, у ніжнім цячэнні Сожа, некаторых яго прытоках і на асобных прытоках Прыпяці.
Паводле звестак МНС у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні ўчасткаў дарог.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, пры якой адзначаюцца цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 4,9°C да 11°C, у вадаёмах ад 6,6°C да 10°C.
У бліжэйшыя дні выпадзенне ападкаў абумовіць на асобных участках рэк невялікі рост узроўняў вады.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая.
© Белгiдрaмет, 2016-2026