Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 16 чэрвеня 2025 года

Па стане на 16 чэрвеня рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-12 см за суткі назіраецца на Сожы, Дняпры на ўчастку Орша–Магілёў, Бярэзіне ў г.Барысаў, Прыпяці ў г.Мазыр. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Нёмане і Віліі адзначаецца спад узроўняў вады.
На прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач у в.Церабуты ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і Сожы ў г.Слаўгарад назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 14°C да 21°C, у вадаёмах ад 17°C да 20°C. 
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, на прытоку Бярэзіны рацэ Свіслач каля в.Церабуты ўзровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку выхаду вады на пойму.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-16-chervenja-2025-goda-9995-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024