Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 студзеня 2026 года

У мінулы перыяд (10-14 студзеня) паўсюдна на рэках і вадаёмах краіны назіралася ўзмацненне ледаўтваральных працэсаў.

Па стане на 15 студзеня ледастаў таўшчынёй 5-25 см і ледастаў з палонкамі назіраецца на большасці рэк, толькі на Дняпры ў г.Магілёў, Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск і асобных яе прытоках, Нёмане ў г.Гродна і большасці яго прытокаў, а таксама на асобных прытоках Бярэзіны і Сожа назіраюцца забярэгі і шугаход.

На вадасховішчах Вілейскае, Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада, азёрах Нарач, Дрывяты, Чырвонае і Лукомскае ўсталявалася суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй 10-29 см.

На рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-27 см. на Нёмане ў аг.Беліца, Віліі ў аг.Сцешыцы, Бярэзіне ў г.Беразіно, Сожы ў г.Слаўгарад, прытоку Прыпяці рацэ Пціч у В.Першая Слабодка ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму.

У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, нарастанне лёду на водных аб'ектах працягнецца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абвязкова.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-15-studzenja-2026-goda-11630-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026