Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 мая 2026 года

 

У мінулы перыяд (12-14 мая) на большасці рэк назіраўся рост узроўняў вады, у выніку чаго на Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.

Па стане на 15 мая рост узроўняў вады назіраецца на Бярэзіне, Заходняй Дзвіне на ўчастку Віцебск – Ула і ў г.Верхнядзвінск, Нёмане на ўчастку Стоўбцы – Масты, Віліі на ўчастку Сцешыцы – Вілейка, Дняпры ў г.Жлобін, Сожы на ўчастку крычаў – Слаўгарад, на большасці іх прытокаў і асобных прытоках Прыпяці. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на ўсім працягу Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады.

Вада знаходзіцца на пойме на Віліі ў аг.Сцешыцы і прытоку Сожа рацэ Іпуць каля г.Добруш.

На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, якая лімітуе суднаходства.

Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 7,7°C да 18°C, у вадаёмах ад 11°C да 15°C.

 

У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, тэмпература вады некалькі падвысіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-15-maja-2026-goda-12858-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026