Па стане на 15 кастрычніка на большасці рэк краіны назіраецца невялікі (1-10 см за суткі) рост узроўняў вады і роўны іх ход, толькі на Заходняй Дзвіне на ўчастку Віцебск – Ула і г. Верхнядзвінск, а таксама на Бярэзіне ў г. Бабруйск адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-6 см.
На Заходняй Дзвіне ў г. Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г. Магілёў, г. Жлобін, г. Рэчыца, гп.Лоеў, Бярэзіне ў г. Бабруйск, г.Светлагорск, Сожы ў г. крычаў, г. Слаўгарад і г. Гомель назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады некалькі панізілася і знаходзіцца ў межах у рэках ад 6,4°C да 9,7°C, у вадаёмах ад 7,1°C да 10°C.
Да канца гэтага тыдня на рэках будзе назірацца ў асноўным рост узроўняў вады, тэмпература вады будзе паніжацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2025