Па стане на 15 кастрычніка на рэках працягваецца рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-18 см за суткі.
На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і ў г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г. Светлагорск, Сожы ў г.Слаўгарад, і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства.
Тэмпература вады панізілася і складае ў рэках ад 7,7°C да 13°C, у вадаёмах – ад 9,1°C да 13°C.
Да канца гэтага тыдня на большасці рэк захаваецца рост узроўняў вады, у выніку чаго палепшацца ўмовы для суднаходства на Заходняй Дзвіне ля г.Віцебск і Бярэзіне ля г.Светлагорск.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова