У мінулы перыяд (11-14 чэрвеня) на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння, у выніку чаго на Віліі ў аг.Сцешыцы вада выйшла на пойму, а на Дняпры ў г.Жлобін пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Па стане на 15 чэрвеня на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Сожа пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-29 см за суткі. На рэках басейнаў Дняпра і Прыпяці назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-9 см.
На Віліі ў аг.Сцешицы ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў і г.Жлобін, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 13°C да 22°C, у вадаёмах – ад 17°C да 20°C.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будзе пераважаць рост узроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2026