Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 14 лістапада 2025 года

У мінулы перыяд (11-13 лістапада) на Дняпры ў г.Жлобін палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Па стане на 14 лістапада на рэках басейнаў Дняпра, Бярэзіны і Прыпяці пераважае рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі. На рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі і Сожа назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход. 
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства. 
Тэмпература вады некалькі панізілася і знаходзіцца ў межах у рэках ад 4,9°C да 7,9°C, у вадаёмах ад 5,1°C да 7,0°C. 
У бліжэйшую пяцідзёнку прагназуемая сінаптычная абстаноўка абумовіць паніжэнне тэмпературы вады ў рэках і вадаёмах, на малых рэках краіны магчыма з'яўленне першасных ледзяных утварэнняў.


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-14-listapada-2025-goda-11242-2025

© Белгiдрaмет, 2016-2025