Па стане на 10 лістапада на рэках краіны адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 11 см за суткі, рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-3 см назіраецца толькі на Заходняй Дзвіне ў г.Верхнядзвінск, Дняпры на ўчастку Жлобін – Рэчыца і Прыпяці на ўчастку Петрыкаў – Нароўля.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель ўзроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Тэмпература вады панізілася і знаходзіцца ў межах у рэках ад 5,3°C да 8,4°C, у вадаёмах ад 6,4°C да 7,2°C.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні узроўняў вады, на Дняпры ў г.Жлобін палепшацца ўмовы для працы рачнога транспарту.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
© Белгiдрaмет, 2016-2025