Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 ліпеня2026 года

Па стане на 15 ліпеня на рэках краіны назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-14 см за суткі.

На прытоку Нёмана рацэ Рось у В. Студзянец вада знаходзіцца на пойме.

На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.

На Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мозыр узроўні вады блізкія да небяспечных нізкіх адзнак для суднаходства.

Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 17°C да 24°C, у вадаёмах ад 20°C да 23°C.

У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова.

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-10-lipenja2026-goda-13477-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026