Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 красавіка 2026 года

Па стане на 10 красавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-5 см за суткі назіраецца на Дняпры, Нёмане ў г.Гродна, Сожы ў г. Гомель, асобных іх прытоках і некаторых прытоках Бярэзіны. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне, Віліі, Бярэзіне і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю да 16 см.

На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці вада знаходзіцца на пойме, аднак глыбіня затаплення пойменных зямель паступова памяншаецца.

Паводле звестак МНС у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці назіраюцца затапленні ўчасткаў дарог.

На Нёмане ў г. Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй за адзнаку, якая лімітуе суднаходства.

У найбліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/gidrolog-by/view/agljad-gidralagichnaj-abstanouki-na-10-krasavika-2026-goda-12403-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026