Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 16-25°С.
Да канца гэтага тыдня на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоках Прыпяці рэках Гарынь у в.М.Вікаравічы і Убарць у в.Краснабярэжжа ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.