Па стане на 20 ліпеня на рэках краіны назіраюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-13 см за суткі.
На прытоку Нёмана рацэ Рось у в.Студзянец узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
На Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, якія лімітуюць суднаходства.
Узроўні вады блізкія да небяспечных нізкіх адзнак для суднаходства на Прыпяці ў в.Чэрнічы і г.Мазыр.
Тэмпература вады знаходзіцца ў межах у рэках ад 16°C да 26°C, у вадаёмах ад 21°C да 26°C.
У бліжэйшыя дні істотных змен ва ўзроўні і тэрмічным рэжымах рэк не чакаецца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязковая.
© Белгiдрaмет, 2016-2026