Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Сусветны дзень здароўя

7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. У 2026 годзе памятная дата праводзіцца пад дэвізам “Разам да здароўя. Разам з навукай».

Сучасны свет сутыкнуўся з вялікай колькасцю пагроз: змена клімату, забруджванне навакольнага асяроддзя, устойлівасць да супрацьмікробных прэпаратаў, з'яўленне новых інфекцыйных захворванняў. І гэты дзень дае магчымасць успомніць аб важнасці душэўнага і фізічнага здароўя, а таксама аб неабходнасці яго своечасовай прафілактыкі.

ЛМАС і РМ Браслаў наведала загадчыца педыятрычнага аддзялення Рэпіна Ганна Антонаўна з лекцыяй “Імунапрафілактыка – найважнейшы інструмент захавання здароўя насельніцтва”. У сваёй лекцыі ўрач падкрэсліла, што здароўе з'яўляецца ключавой каштоўнасцю, якая патрабуе клопату, пачынаючы з дзяцінства. У сувязі з гэтым Сусветны дзень здароўя ў 2026 годзе можна выкарыстоўваць як стымул сфарміраваць новыя карысныя звычкі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_vt-news-by/view/susvetny-dzen-zdarouja-12373-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026