16 чэрвеня супрацоўнікамі МС Віцебск была праведзена азнаямленчая экскурсія для студэнтаў УА "ВДУ імя П.М. Машэрава". Рабяты азнаёміліся з працай метэаролагаў, з гісторыяй гідраметэаралагічнай службы. У ходзе экскурсіі хлопцы наглядна пазнаёміліся з сучаснымі метэаралагічнымі прыборамі, даведаліся аб іх уладкаванні і практычным прызначэнні. Яны ўбачылі, як адбываецца збор і першасная апрацоўка дадзеных асноўных метэаралагічных параметраў: тэмпература і вільготнасць паветра, атмасферны ціск, хуткасць і кірунак ветра, віды і колькасць ападкаў.
Студэнты падзякавалі за пазнавальную імпрэзу і адзначылі, што атрымалі карысную інфармацыю.

© Белгiдрaмет, 2016-2026