Паводле апошніх звестак назіранняў, верхні 10-сантыметровы пласт глебы на большай частцы Віцебскай вобласці высахла да ўмерана вільготнага стану, месцамі па паўднёвым усходзе глеба па-ранейшаму пераўвільготненая. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см складала +8 + 11°С.
На большасці плошчаў з азімымі збожжавымі культурамі адзначалася кушчэнне, месцамі ўсходы і 3-ці ліст. Візуальная ацэнка стану пасеваў на большай частцы вобласці здавальняючая, месцамі – добрая. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы праводзілі апрацоўку палёў і выконвалі мерапрыемствы па догляду за раслінамі.
У бліжэйшы час вегетацыя замарудзіцца ў сувязі з паніжэннем тэмпературнага рэжыму, асабліва начных тэмператур. З-за недабору ападкаў чакаецца далейшае зніжэнне ўтрымання вільгаці ў глебе.
© Белгiдрaмет, 2016-2026