Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Свята працы

1 мая ў Беларусі адзначаецца свята працы, якое з'яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём.

Гэты дзень мае багатую гісторыю: 1 мая 1886 г. Чыкагскія рабочыя арганізавалі страйк і дэманстрацыю з патрабаваннем 8-гадзіннага працоўнага дня, што скончылася сутыкненнем з паліцыяй і масавымі ахвярамі сярод дэманстрантаў. Праз тры гады Парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу назваў 1 траўня Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі. Такім чынам, доўгі час 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.

Па-сапраўднаму масавым святам 1 мая стаў у СССР. І гэта сапраўды было свята для савецкіх працоўных, які атрымаў дадаткова два выходныя дні. Сёння гэтае некалі ідэалагічнае свята страціла палітычны характар і больш адзначаецца як свята Вясны

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_mg-news-by/view/svjata-pratsy-12674-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026