Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча працоўнага калектыву Філіяла "Магілёўаблгідрамет" з прадстаўніком праваахоўных органаў.
Перад супрацоўнікамі выступіў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Кастрычніцкага РАУС г. Магілёва, падпалкоўнік міліцыі Лазаркаў Іван Віктаравіч.
Асноўнай тэмай прафілактычнай гутаркі стала: "Прафілактыка правапарушэнняў, сямейнага няшчасця, суіцыдальных паводзін, барацьба з п'янствам, алкагалізмам і наркаманіяй".
У ходзе свайго выступлення Іван Віктаравіч падрабязна спыніўся на ключавых аспектах грамадскай бяспекі і правапарадку, падкрэсліўшы, што напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята краіны пытанні стабільнасці ў грамадстве і асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна набываюць асаблівую важнасць.
А таксама падпалкоўнік міліцыі расказаў аб аператыўнай абстаноўцы ў раёне і мерах па недапушчэнні супрацьпраўных дзеянняў, аб механізмах выяўлення дамашняга насілля і алгарытмах аказання дапамогі асобам, якія знаходзяцца ў крызіных сітуацыях.
Прывёў статыстычныя дадзеныя і прыклады таго, як злоўжыванне алкаголем становіцца першапрычынай учынення большасці цяжкіх злачынстваў і бытавога гвалту.
Абмеркаваны важнасць своечасовага звароту да спецыялістаў пры выяўленні крызісных станаў у калег або блізкіх.
Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Работнікі Філіяла Магілёваблгідрамет "змаглі задаць прадстаўніку Кастрычніцкага РАУС пытанні, якія іх цікавяць, датычныя асабістай бяспекі, захавання правапарадку і атрымалі кампетэнтныя адказы.
© Белгiдрaмет, 2016-2026