Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў лютым 2025 года

У лютым халоднае надвор'е спрыяла з'яўленню ледзяных утварэнняў і ўсталяванню ледаставу на водных аб'ектах краіны. У сувязі з лёдаўтваральнымі працэсамі на рэках адзначаліся ваганні ўзроўняў вады, месцамі рэзкія, абумоўленыя зажорамі лёду. Да канца лютага ледастаў таўшчынёй 6-20 см і ледастаў з палонкамі назіраўся на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Прыпяці, асобных участках рэк басейна Сожа і на большым працягу Нёмана. Воднасць Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа была больш звычайнай для гэтай пары года, воднасць Нёмана, Віліі і Бярэзіны – блізка да нормы, а воднасць Прыпяці – у два разы менш за норму.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_mg-news-by/view/infarmatsyja-ab-gidrametearalagichnaj-abstanoutsy-u-basejnax-rek-respubliki-belarus-jakaja-sklalasja-u-9489-2025
© Белгiдрaмет, 2016-2024