У мінулы перыяд (з 03 па 08 кастрычніка) на большасці рэк вобласці назіраўся спад узроўняў вады з сутачным ходам да 10 см. Невялікі (2 см за суткі) рост узроўню вады адзначаўся на рацэ Сушанка ў Суша. Па стане на 09 кастрычніка на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады да 4 см за суткі. На Дняпры ў г. Магілёў, Сожы ў г. Крычаў і г. Слаўгарад, Бярэзіне ў г. Бабруйск захоўваюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту. Тэмпература вады ў рэках знаходзіцца ў межах ад 10,0⁰С да 13,0⁰С, на Чыгірынскім вадасховішчы 14,0⁰С. У найбліжэйшыя дні на рэках будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння.
© Белгiдрaмет, 2016-2026