Сёння, 8 кастрычніка, праходзіць 82-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя. Ужо больш за чвэрць стагоддзя гэта пляцоўка служыць фундаментам для канструктыўнага дыялога паміж гідраметэаралагічнымі службамі дзвюх краін, дапамагаючы вырашаць ключавыя задачы галіны, укараняць навуковыя распрацоўкі і развіваць добрасуседскія адносіны.
Галоўныя тэмы парадку дня: Падвядзенне вынікаў пілотнага праекта па аўтаматычнаму атрыманню даных з паветраных суднаў і перспектывы іх укаранення ў інфармацыйныя сістэмы Камітэта. Выкарыстанне спадарожнікавага маніторынгу для задач аграметэаралогіі на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Пераход на новыя стандарты перадачы інфармацыі ў рамках Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Удзельнікамі пасяджэння выступаюць кіраўніцтва Мінпрыроды Беларусі, Расгідрамета, Белгідрамета, Выканаўчага камітэта СНД, а таксама вядучыя профільныя прадпрыемствы і навуковыя арганізацыі абедзвюх краін.
© Белгiдрaмет, 2016-2026