Сёння ў Фiліяле «Гроднааблгідрамет» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае праводам на заслужаны адпачынак справавода, ветэрана працы Капцілаву Юлію Уладзіміраўну. Прапрацавала яна ў Гроднааблгідрамеце 27 гадоў.
Начальнік філіяла Дзмітрый Скаскевіч і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Алена Кароткая падзякавалі Юлію Уладзіміраўну за працу на працягу многіх гадоў і ўручылі памятныя падарункі і кветкі. Таксама прагучала шмат цёплых слоў ад калег. За шматгадовую працу, прафесіяналізм і значны ўклад у дзейнасць сістэмы дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Беларусі Капцілава Юлія Уладзіміраўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Белгідрамета. Калектыў філіяла ад усёй душы жадае Юліі Уладзіміраўне моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнага аптымізму, новых яркіх уражанняў і выканання ўсіх самых запаветных жаданняў. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, спакоем і гармоніяй!

© Белгiдрaмет, 2016-2026