Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня наша краіна адзначае ўсенароднае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе-так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада. Свята ўстаноўлена Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 года № 1 «Аб устанаўленні дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь». Гэты дзень асабліва дарагі, таму што 3 ліпеня 1944 года горад-Герой Мінск, сталіца Беларусі, быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая гістарычная дата па волі беларусаў стала Днём Незалежнасці, звязаўшы разам святыя словы-Свабода і Незалежнасць.

Гэты дзень-сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі. Па ўсёй рэспубліцы ў гэты дзень праходзяць святочныя ўрачыстасці. У Гродне, ужо традыцыйна, каб аддаць даніну глыбокай павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, супрацоўнікі Гроднааблгідрамета разам з усімі гараджанамі сабраліся ў парку Жылібера ля помніка савецкім воінам і партызанам. Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць хвілінай маўчання і ўсклалі жывыя кветкі да падножжа помніка.

Ад усёй душы віншуем усіх беларусаў са святам і жадаем моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, міру, працвітання і дабрабыту!

 

 

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_gr-news-by/view/z-dnem-nezalezhnastsi-respubliki-belarus-13376-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026