Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Сустрэча з удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Напярэдадні 40-й гадавіны трагічных падзей на Чарнобыльскай АЭС, прайшла сустрэча супрацоўнікаў філіяла «Гроднааблгідрамет» з ліквідатарам Чарнобыльскай катастрофы, ветэранам гідраметэаралагічнай службы Шуглей Мікалаем Мікалаевічам.

40 гадоў таму, у 1986 годзе, адбылася найбуйнейшая ў гісторыі атамнай энергетыкі тэхнагенная аварыя. Выбух на Чарнобыльскай АЭС падчас выпрабаванняў рэактара прывёў да маштабнага выкіду радыеактыўных рэчываў.

Мікалай Мікалаевіч Шугля адным з першых адправіўся ў зону бедства, каб дапамагчы справіцца з наступствамі. Мікалай Мікалаевіч Шугля, які з 2009 па 2020 год узначальваў метэастанцыю ў Шчучыне, а затым пайшоў на заслужаны адпачынак, падзяліўся сваімі ўспамінамі пра тыя падзеі. Ён распавёў аб маштабах катастрофы, аб складанай і небяспечнай працы па дэзактывацыі тэрыторый, закранутых радыяцыяй.

У знак глыбокай удзячнасці і падзякі за мужнасць і самаадданасць Мікалаю Мікалаевічу ўручылі кветкі, падзячны ліст і падарункі. Чарнобыль – гэта наша памяць і боль.

Нізкі паклон героям – ліквідатарам Чарнобыльскай аварыі.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_gr-news-by/view/sustrecha-z-udzelnikam-likvidatsyi-nastupstvau-avaryi-na-charnobylskaj-aes-12583-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026