Сёння Філіял» «Гроднааблгідрамет" расчыніў дзверы і правёў пазнавальную экскурсію для юных тэнісістаў спартыўна-аздараўленчага лагера Гродзенскай ДЮСШ тэніса.
Падчас экскурсіі дзеці пабывалі на аўтаматычнай метэаралагічнай станцыі і пазнаёміліся з прынцыпамі працы розных датчыкаў, устаноўленых на станцыі. Спецыялісты расказалі, якія параметры атмасферы вымяраюцца, асаблівая ўвага была ўдзелена аўтаматызаванай сістэме збору і перадачы даных, якая дазваляе атрымліваць інфармацыю ў рэжыме рэальнага часу. Экскурсія-гэта ўнікальная магчымасць для школьнікаў не толькі даведацца пра тое, як працуе сучасная метэаралогія, але і ўбачыць на свае вочы працэс збору дадзеных, якія ляжаць у аснове прагнозаў надвор'я. Пачатак лета ў дзяцей пачаўся з займальнай, цікавай і вельмі пазнавальнай экскурсіі ў свет метэаралогіі.


© Белгiдрaмет, 2016-2026