Летнія канікулы - гэты не толькі час адпачынку і забаў школьнікаў, але і многіх карысных спраў і пазнання новага. Так і для дзяцей з аздараўленчага лагера "Малышок" ДУА "Смаргонскай пачатковай школы" на метэаралагічнай станцыі Ашмяны праведзена азнаямленчая экскурсія.
Выхаванцы лагеры наведалі метэаралагічную пляцоўку, на якой вызначаны прыборы і абсталяванне, з дапамогай якіх праводзяцца метэаралагічныя назіранні. Асабліва іх зацікавіла работа аўтаматызаванай сістэмы метэаназіранняў. У ходзе экскурсіі таксама было расказана аб прафесіі «метэаролаг». Былі дадзены рэкамендацыі аб правілах паводзін у экстрэмальных пагодных умовах у летні перыяд.
Гэта сустрэча падарыла дзецям новыя веды і яркія ўражанні. Цяпер яны ведаюць, што пагода не проста «даводзіцца», а за ёй кругласутачна назіраюць.


© Белгiдрaмет, 2016-2026