26 красавіка 2026 года спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі - найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Гэта дата-не проста напамін пра трагедыю, але і дзень смутку па загінуўшых, Дзень падзякі ліквідатарам і нагода асэнсаваць урокі Чарнобыльскай трагедыі.
Сёння, напярэдадні Дня памяці аб Чарнобыльскай трагедыі, супрацоўнікі філіяла «Гроднааблгідрамет» правялі інфармацыйную гадзіну «Попел Чарнобыля ў нашых сэрцах" для школьнікаў 11-х класаў сярэдняй школы №26 у горадзе Гродна на базе бібліятэкі №10.


Падчас мерапрыемства начальнік аддзела назіранняў і аператыўнага інфармавання філіяла Вольга Шамянская распавяла школьнікам аб маштабах Чарнобыльскай катастрофы і ролі Белгідрамета ў ацэнцы радыяцыйнай абстаноўкі на тэрыторыі Беларусі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзеці даведаліся аб сістэме радыяцыйнага маніторынгу і кантролю ў нашай краіне. Аб'ектамі назіранняў пры правядзенні радыяцыйнага маніторынгу з'яўляюцца атмасфернае паветра, глеба, паверхневыя і падземныя воды. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці на базе метэаралагічных станцый функцыянуюць пункты назірання радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра. Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Гродзенскай вобласці складаюць 0,10 мкЗв/гадзіну, што адпавядае значэнням натуральнага радыяцыйнага фону.
Памяць пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС неабходна назаўжды захаваць для людзей як неацэнны ўрок і перасцярогу будучым пакаленням.
© Белгiдрaмет, 2016-2026