У Філіяле «Гроднааблгідрамет» у рамках Года беларускай жанчыны арганізавана фотавыстаўка «Прафесія, якой я ганаруся». Экспазіцыя прысвечана супрацоўніцам філіяла, якія штодзённа нясуць сваю прафесійную вахту. Сёння беларуска — гэта не толькі захавальніца хатняга ачага, але і высакакласны спецыяліст у самых розных сферах.
У гідраметэаралагічнай службе працуюць жанчыны розных спецыяльнасцей. Адны праводзяць метэаралагічныя назіранні, ажыццяўляюць маніторынг навакольнага асяроддзя і тэхнічнае забеспячэнне аб'ектаў, другія - прысвяцілі сябе гідралогіі. Але ўсіх іх аб'ядноўвае адно: гэта адданасць справе і адказнасць, шчырая гордасць за абраную прафесію, усведамленне яе значнасці і ўкладу ў жыццё грамадства.
Гэта выстаўка - даніна павагі жанчынам, якія ўкладаюць у сваю работу не толькі сілы, але і душу, і каму ёсць чым ганарыцца, а таксама фарміраванне павагі да працы.


© Белгiдрaмет, 2016-2026