Аграметэаралагічныя ўмовы па Гродзенскай вобласці складаліся спрыяльна для завяршэння ўборачных работ, для правядзення зяблевай апрацоўкі глебы і агратэхнічных мерапрыемстваў па доглядзе азімых пасеваў. Выпадаючыя невялікія дажджы асаблівых перашкод не стваралі.
Цёплае надвор'е і дастатковыя запасы глебавай вільгаці садзейнічалі развіццю азімых культур. Па дадзеных візуальных назіранняў станцый вобласці верхні 10-сантыметровы пласт глебы быў добра ўвільготнены.
На большасці назіраных палёў у азімых збожжавых адзначана кушчэнне, на асобных палях - 3-й ліст і утварэнне вузлавых каранёў. На пасевах кусцістасць склала 1,2-2,6. Вышыня азімых збожжавых знаходзілася ў межах ад 8 да 13 см. У азімага рапсу працягвалася фарміраванне ліставай разеткі. У канюшыны і люцэрны - адрастанне пасля ўкосаў. Стан азімых пасеваў і шматгадовай травы добры.
© Белгiдрaмет, 2016-2026