Невысокі тэмпературны рэжым мінулага перыяду мая ў спалучэнні з добрымі запасамі вільгаці ў глебе спрыяў росту і развіццю большасці сельскагаспадарчых культур, толькіцеплалюбівыя – адчувалі некаторы недахоп цяпла.
Ападкі, што выпадалі, папоўнілі запасы глебавай вільгаці, асабліва ў верхніх слаях. У многіх раёнах Гродзенскай вобласці адзначаецца добрае ўвільгатненне верхняга 10 см пласта глебы. Тэмпература глебы на глыбіні 10 см у асноўным знаходзілася ў межах +11…+16°С, у больш цёплыя майскія дні павышалася да +17…+20°С.
Паўсюдна па вобласці адзначаецца красаванне азімага рапсу, у азімых збожжавых працягваецца фарміраванне міжвузелаў і коласа, пачаўся рост сцябла і ў яравых збожжавых. У цукровых буракоў назіраецца нарошчванне лісця, з'явіліся ўсходы ў кукурузы. Візуальныя ацэнкі назіраных пасеваў – добрыя.
У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы будуць спрыяць далейшаму росту і развіццю сельскагаспадарчых культур.
© Белгiдрaмет, 2016-2026