"Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі» - тэма Адзінага дня інфармавання, які прайшоў 21 мая ў Філіяле «Гроднааблгідрамет». Перад работнікамі выступіў выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Я. Купалы Раман Грыгарчук.
На сённяшні дзень турызм з'яўляецца адной з найбуйнейшых галін сусветнай эканомікі. Важная роля турызму ў захаванні гістарычнай спадчыны, прыродных і культурных каштоўнасцяў. Развіццё турызму ў Беларусі - адзін з прыярытэтаў бягучай пяцігодкі. Далейшае развіццё галіны ў бліжэйшыя гады прадугледжана Дзяржаўнай праграмай «Турызм» на 2026-2030 гады, у якой робіцца акцэнт на некалькіх напрамках: развіцці інфраструктуры, павышэнні якасці турыстычных паслуг, падтрымцы рэгіянальных ініцыятыў, прасоўванні Беларусі за мяжой і пашырэнні турыстычнай геаграфіі ўнутры краіны. Асноўныя характарыстыкі сучаснага турызму-даступнасць, масавасць, лічбавая трансфармацыя, акцэнт на ўражаннях і задавальненні запытаў людзей. Беларускі турыстычны прадукт у поўнай меры адпавядае сучасным тэндэнцыям, што пацвярджае статыстыка. У сваім выступленні Раман Грыгарчук асобна спыніўся на турыстычных праектах і аб'ектах Гродзенскай вобласці, расказаў аб памятных і гістарычных месцах, музейных установах, фестывалях, якія кожны год прыцягваюць усё больш турыстаў. Таксама адзначыў развіццё прамысловага і лячэбна-аздараўленчага турызму.

© Белгiдрaмет, 2016-2026