Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

Адзіны дзень бяспекі: галоўная мэта выратавання жыцця.

26 верасня 2026 года ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся Адзіны дзень бяспекі - штогадовы маштабны сацыяльны праект, накіраваны на папярэджанне надзвычайных сітуацый і правапарушэнняў. Задача адна - сфарміраваць культуру бяспекі жыццядзейнасці і навучыць кожнага правільным дзеянням у выпадках пажараў і іншых няштатных сітуацыях.

Галоўнае адрозненне Адзінага дня бяспекі - яго практычны характар.

Філіял «Гроднааблгідрамет» не застаўся ўбаку. У філіяле была праведзена эвакуацыя людзей з будынка. Супрацоўнікам яшчэ раз нагадалі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі (гэта значыць самадапамогі, узаемадапамогі), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).

  

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_gr-news-by/view/adziny-dzen-bjaspeki-galounaja-meta-vyratavannja-zhytstsja-14209-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026