Дождж адносіцца да відаў ападкаў, якія выпадаюць на зямную паверхню. Атмасферныя ападкі з'яўляюцца адным з асноўных параметраў клімату атмасферы. Ападкі падтрымліваюць жыццё, сілкуюць рэкі і грунтавыя воды, уплываюць на клімат і сельскую гаспадарку. Колькасць ападкаў вымяраецца ў міліметрах. Пласт ападкаў 1 мм, якія выпалі на плошчу 1М2, адпавядае масе вады 1 кг.

Аблажны дождж – вадкія вадзяныя ападкі ў выглядзе кропель радыусам больш 0,25 мм. Кроплі аблажного дажджу, падаючы ў ваду, пакідаюць след у выглядзе разбежнага круга. Выпадае ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак галоўным чынам з слаіста-дажджавых аблокаў. Ааблажные дажджы больш характэрныя для восені, але летам таксама адзначаюцца.

Улетку часцей за ўсё адзначаюцца ліўневыя дажджы – вадкія ападкі, адрозныя раптоўнасцю пачатку і канца выпадзення, якія характарызуюцца хуткім нарастаннем інтэнсіўнасці ў пачатку выпадзення, рэзкімі яе ваганнямі. Кроплі ліўневага дажджу звычайна значна буйней кропель аблажнаго дажджу, іх радыус складае 1-3 мм. Працягласць ліўневага дажджу бывае ад некалькіх хвілін да некалькіх гадзін, і часта выпадае вялікая колькасць ападкаў. Ліўні могуць суправаджацца навальніцай, шквалам, градам і як правіла выпадаюць з кучавых-дажджавых аблокаў. Гэтыя воблакі могуць быць звязаныя з праходжваннем халодных франтоў, альбо ўтварацца з-за моцнага прагрэву зямлі.
Ападкі ў выглядзе дажджу адносяцца да небяспечных гідраметэаралагічных з'яў пры дасягненні пэўных крытэрыяў:
- вельмі моцны дождж: колькасць атмасферных ападкаў не менш за 50 мм за перыяд не больш за 12 ч.;
- вельмі моцны ліўневы дождж: колькасць атмасферных ападкаў не менш за 30 мм за перыяд не больш за 1 гадзіну;
- працяглы вельмі моцны дождж: колькасць атмасферных ападкаў не менш за 100 мм за перыяд больш за 12 ч., але менш за 48 ч.
© Белгiдрaмет, 2016-2026