Версія для друку
Памер шрыфту
─
+
Друк

82-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя

8 кастрычніка праходзіць 82-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя. Сумесная калегія служыць пляцоўкай для канструктыўнага дыялога паміж гідраметэаралагічнымі службамі Беларусі і Расіі ўжо больш за чвэрць стагоддзя.

У парадак дня пасяджэння ўключаны ключавыя тэмы ўзаемадзеяння. Гэта падвядзенне вынікаў пілотнага праекта па аўтаматычнаму атрыманню даных з бартоў паветраных суднаў і перспектывы іх укаранення ў інфармацыйныя сістэмы Камітэта, прымяненне спадарожнікавых даных для задач аграметэаралогіі на тэрыторыі Беларусі і Расіі і іншыя важныя пытанні.

У пасяджэнні бяруць удзел кіраўніцтва Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Расгідрамета, Белгідрамета, Выканаўчага камітэта СНД, а таксама вядучыя профільныя прадпрыемствы і навуковыя арганізацыі абедзвюх краін.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_gr-news-by/view/82-e-pasjadzhenne-sumesnaj-kalegii-kamiteta-sajuznaj-dzjarzhavy-pa-gidrametearalogii-i-manitoryngu-14360-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026