Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі, Міжнародны Дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф

26 красавіка 2026 года спаўняецца 40 гадоў з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзень чарнобыльскай трагедыі – памятная дата, упершыню абвешчаная ў Беларусі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 5 красавіка 1990г., затым устаноўленая Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157. Яна заклікана нагадаць пра ўважлівае стаўленне чалавека да навакольнага асяроддзя, яго адказнасці за экалагічную бяспеку.

Гэтая дата стала асаблівай не толькі для грамадзян Беларусі, Украіны і Расіі, але і для ўсяго свету. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае пра падзеі на Чарнобыльскай АЭС, пра тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй. Кіраўнікі краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў на саміце ў чэрвені 2001 года прынялі рашэнне звярнуцца да дзяржаў – членаў ААН аб аб'яўленні 26 красавіка Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. 17 снежня 2003 года Генасамблея ААН падтрымала рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб абвяшчэнні 26 красавіка Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_gr-news-by/view/26-krasavika-dzen-charnobylskaj-tragedyi-mizhnarodny-dzen-pamjatsi-axvjar-radyjatsyjnyx-avaryj-i-12595-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026