У Брэсцкай вобласці ўведзены абмежаванні на наведванне лясоў.
Абмежаванне ўведзена ў сувязі з устанаўленнем III класа пажарнай небяспекі - частковае абмежаванне – забарона на:
- уезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў;
- развядзенне грамадзянамі вогнішчаў, выкарыстанне грамадзянамі адкрытага агню на тэрыторыі ляснога фонду;
- правядзенне на тэрыторыі ляснога фонду работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі; - арганізацыю і правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Аператыўна адсочваць даныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь па спасылцы https://mlh.by/maps/map.php.
Таксама інфармацыю можна ўдакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.
Будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры планаванні наведвання лясоў. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
© Белгiдрaмет, 2016-2026