Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Вяхі ў гісторыі гідралогіі: 100 гадоў на варце воднай стыхіі

    У 2026 годзе знамянальную дату адзначае гідралагічны пост "р.Рыта - Малыя Радванічы". Роўна 100 гадоў таму тут пачаліся рэгулярныя назіранні за рэжымам ракі Рыта, і ўсе гэтыя гады пост застаецца найважнейшым звяном у сістэме маніторынгу водных аб'ектаў рэгіёна.
    За 100 гадоў нязменнай працы назапашаны ўнікальны масіў дадзеных аб ваганнях узроўняў вады, тэмпературных рэжымах і лядовых з'явах. Гэтыя звесткі неацэнныя не толькі для прагназавання паводак, але і для гарантавання бяспекі.
    На гідрапасту ўжо больш за 20 гадоў працуюць Фёдар і Валянціна Гілязетдзінавы. Іх праца важная і патрабуе адданасці справе, бо гэтыя спецыялісты ў адпаведнасці з графікам работ у любое надвор'е сочаць за ўзроўнем вады, яе тэмпературай. Акрамя таго, яны падтрымліваюць прыгажосць і парадак на тэрыторыі посту.
    Калектыў Філіяла «Брэстаблгідрамет» выказвае асаблівыя словы падзякі сям'і Гілязецінавых. Менавіта Ваша карпатлівая праца, дысцыпліна і любоў да сваёй справы дазваляюць захоўваць пераемнасць пакаленняў і дакладнасць вымярэнняў. 

    Дзякуй за Вашу адданасць прафесіі і неацэнны ўклад у работу гідраметэаралагічнай службы Брэсцкай вобласці! Жадаем моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, няхай у Вашай хаце заўсёды пануе цёплае і яснае надвор'е, і кожны новы дзень прыносіць толькі радасць і натхненне!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_br-news-by/view/vjaxi-u-gistoryi-gidralogii-100-gadou-na-vartse-vodnaj-styxii-13619-2026/

© Белгiдрaмет, 2016-2026