Версія для друку
Памер шрыфту
+
Друк

Урадам Рэспублікі Беларусь 31 сакавіка прынята пастанова № 150 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2026 годзе"

  Згодна з дакументам, рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 18 красавіка 2026 г. рэспубліканскі суботнік.
    Суботнік можа быць праведзены на працоўных месцах. Таксама можна ажыццявіць азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан:
• аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў;
• знакавых аб'ектаў;
• гісторыка-культурных каштоўнасцей;
• мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

     Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, што вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам ва ўстаноўленым Міністэрствам. Яны будуць накіраваны Міністэрству культуры на стварэнне пастаяннай экспазіцыі гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы.
     Некамерцыйныя арганізацыі, якія прымаюць удзел у суботніку па рашэнню іх калектываў, могуць пералічыць адпаведныя сродкі ў добраахвотна вызначаным памеры ва ўстаноўленым Міністэрствам фінансаў парадку.

     Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 18 красавіка 2026 г. з'яўляецца рабочым днём, праводзіцца з іх пісьмовай згоды ў памерах, якія вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.
     Для падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага суботніка створана часовая рабочая група, якую ўзначальвае Намеснік Прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч. У яе склад увайшлі кіраўнікі шэрагу міністэрстваў, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
     Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць 18 красавіка 2026 г. бесперабойную работу пасажырскага транспарту, а Міністэрству інфармацыі - арганізаваць асвятленне ў СМІ ходу падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага суботніка.

Спасылка: Нацыянальны прававы 
Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

 

 

 

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://belgidromet.by/by/f_br-news-by/view/uradam-respubliki-belarus-31-sakavika-prynjata-pastanova-150-ab-pravjadzenni-respublikanskaga-subotnika-12361-2026

© Белгiдрaмет, 2016-2026