У Філіяле «Брэстаблгідрамет», 24 верасня праведзены Адзіны дзень бяспекі, мэтай якога з'яўляецца навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый і аказанне першай медыцынскай дапамогі.
У рамках правядзення Адзінага дня бяспекі адпрацаваны план эвакуацыі пры пажары, работнікі азнаёмлены з базавымі навыкамі карыстання вогнетушыцелем і аказання першай дапамогі.
Праведзеныя мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне ў калектыве філіяла культуры бяспечнай жыццядзейнасці і навучанне правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, не паддавацца паніцы і ўмець дапамагчы сабе і іншым.





© Белгiдрaмет, 2016-2026