Дзень Перамогі - свята, якое аб'ядноўвае ўсе пакаленні беларусаў. Няма ніводнай сям'і, якую б не закранула вайна. Але колькі б гадоў ні прайшло, памяць аб подзвігу абаронцаў Радзімы жыве ў нашых сэрцах.
Супрацоўнікі Філіяла "Брэстаблгідрамет" па традыцыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое праходзіла ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой".
Змяняюцца пакаленні, але памяць жыве. Святкуючы Дзень Перамогі, мы ў думках вяртаемся ў гераічнае мінулае і схіляемся перад загінуўшым воінам ля абеліскаў і мемарыялаў, ускладаем кветкі да Вечнага агню, далучаемся да акцыі "Беларусь памятае".




© Белгiдрaмет, 2016-2026