09.10.2026 госцем праграмы "Ранішні эспрэса" на тэлеканале "Беларусь 4.Брэст" стала Ганна Мазановіч - начальнік аддзела забеспячэння спажыўцоў гідраметэаралагічнай інфармацыяй Філіяла "Брэстаблгідрамет".
У выпуску абмяркоўваюцца кліматычныя вынікі мінулага лета. Эксперт падрабязна расказала аб тэмпературных рэкордах, якія назіраліся па краіне небяспечных гідраметэаралагічных з'явах і прычынах рэзкіх пахаладанняў, якія змянялі анамальную спякоту. Не засталіся без увагі і іншыя актуальныя тэмы: асаблівасці восені, глабальны ўплыў феномена Эль-Ніньё, а таксама тонкасці працы метэаролагаў. Гледачы даведаліся, як менавіта філіял «Брэстаблгідрамет» папярэджвае пра прагназуемую неспрыяльную і(або) небяспечную з'яву і як узмацняецца маніторынг у перыяды неспрыяльных метэаўмоў.
Падобныя эфіры наўпрост звязваюць гідраметэаралагічную службу з грамадствам - гэта важна для развіцця галін эканомікі і для кожнага сучаснага чалавека.
Выпуск даступны па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=h6wjZTGueAU або па пошуку «Утренний эспрессо» ад 09.10.2026
© Белгiдрaмет, 2016-2026