На рэках Брэсцкай вобласці адзначаюцца межаныя ўзроўні вады. У сувязі з недахопам атмасфернай вільгаці сілкаванне рэк адбываецца пераважна грунтавымі водамі.
У маі ўзроўні вады на ўсіх вадацёках вобласці панізіліся.
На рэках Стыр і Гарынь ля аграгарадкоў Лапаціна і Вікаравічы гарызонты вады з пачатку месяца апусціліся на 0,4-0,6 метра. На рэках Піне каля горада Пінск і Прыпяці ля маста Любанскага спад склаў 0,1-0,2 метра.
На рэках басейна Заходняга Буга - Лясная і Мухавец каля вёскі Цюхінічы і ў раёне мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць" - спад склаў 0,1-0,3 метра.
У цэлым бягучая воднасць рэк рэгіёну ацэньваецца як паніжаная ў параўнанні з кліматычнай нормай для гэтага сезона. Цяпер адзначаецца роўны ход узроўняў вады з тэндэнцыяй да невялікага зніжэння.
Тэмпература вады на раніцу 28 мая на рэках Брэсцкай вобласці склала ад +17 да +19 °C. На вадацёках басейна Заходняга Буга адбываецца актыўнае развіццё воднай расліннасці (зарастанне рэчышчаў дасягае 50% пляцы воднага струменя).
© Белгiдрaмет, 2016-2026