21 мая 2026 года ў Філіяле "Брэстаблгідрамет" прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: "Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі".
Інфармацыю па тэме адзінага дня інфармавання прадставіў намеснік начальніка філіяла Міхаіл Маслабоеў, які азнаёміў работнікаў з прэзентацыйнымі і інфармацыйнымі матэрыяламі. У ходзе размовы былі асветлены перспектывы, дзяржаўныя праграмы і актуальныя напрамкі развіцця турыстычнай галіны ў краіне.
У сваім выступленні Міхаіл Маслабоеў асобна спыніўся на турыстычных аб'ектах Брэсцкай вобласці вобласці, расказаў аб памятных і гістарычных мясцінах, музейных установах, фестывалях, якія кожны год прыцягваюць усё больш турыстаў. Таксама адзначыў развіццё прамысловага і лячэбна-аздараўленчага турызму.


© Белгiдрaмет, 2016-2026