Адзіны дзень бяспекі ў Беларусі пройдзе 24 верасня 2026 года.
Асноўныя мэты: навучанне насельніцтва правільным дзеянням пры пажарах і НС; адпрацоўка навыкаў аказання першай дапамогі; правядзенне навучальных эвакуацый.
Задачы Адзінага дня бяспекі - фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
Асноўная роля ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў адводзіцца кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія арганізуюць правядзенне Адзінага дня бяспекі на месцах. У гэты дзень работнікі МНС наведаюць шэраг арганізацый, каб аказаць кансультатыўную дапамогу па правядзенні трэніровачных заняткаў, у тым ліку эвакуацыю людзей з будынкаў пры пажары.
Хто папярэджаны, той узброены, гаворыцца ў вядомай прыказцы. Кожны работнік павінен дакладна разумець, што, знаходзячыся на працоўным месцы, трэба строга выконваць правілы пажарнай бяспекі.



© Белгiдрaмет, 2016-2026