Кібермахлярства - гэта адна з самых хуткарослых пагроз сучаснага лічбавага свету. Яно ўключае ў сябе шырокі спектр незаконных дзеянняў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем кампутараў, смартфонаў і інтэрнэту, з мэтай падману людзей ці арганізацый для атрымання фінансавай выгады, канфідэнцыйных дадзеных ці доступу да рэсурсаў.
Як абараніць сябе? Галоўныя правілы: ніколі і нікому не паведамляць аднаразовыя коды з СМС і push-паведамленняў; не пераходзіць па спасылках у падазроных лістах або паведамленнях; правяраць адрас адпраўніка і URL; выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ўсюды, дзе гэта магчыма. Калі вас прыспешваюць, душаць ці абяцаюць неверагодную выгаду - гэта амаль заўсёды падман.
Яшчэ больш інфармацыі вы знойдзеце па спасылцы https://mvd.gov.by/ru/news/7021 або па QR-коду:

а таксама ў афіцыйных крыніцах УУС Брэсцкага аблвыканкама: тэлеграм канале "Кіберкрэпасць", а таксама Telegram-боте "Кіберпрафілактыка".

© Белгiдрaмет, 2016-2026