8 кастрычніка 2026 года ў Мінску адбылося 82-е пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя (Саюзкамгідрамета).
Перад пачаткам працы ўдзельнікі паседжання ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі.

Пасяджэнне правялі старшыня сумеснай калегіі - кіраўнік Расгідрамета Ігар Шумакоў і намеснік старшыні - начальнік Белгідрамета Сяргей Хільман. На калегіі былі разгледжаны пытанні, якія ахопліваюць шырокі спектр напрамкаў супрацоўніцтва ў галіне гідраметэаралогіі.

Калегія выказала падзяку Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, работнікам Белгідрамета і БДУІР за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння.
© Белгiдрaмет, 2016-2026