20 жніўня ў Філіяле "Брэстаблгідрамет" прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму "Экалагічная культура — адказнасць кожнага".
Мерапрыемства адбылося з удзелам прадстаўнікоў Брэсцкага гарвыканкама і моладзі працоўных калектываў г.Брэста. Першым выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Брэсцкага гарвыканкама Іна Наважылава. У сваім дакладзе яна звярнула ўвагу на развіццё Рэспублікі Беларусь у такіх экалагічных напрамках, як ахова жывёльнага і расліннага свету, сістэма раздзельнага збору і перапрацоўкі бытавых адходаў, развіццё сегмента электрамабіляў і інфраструктуры зарадных станцый, рэгістрацыя хатніх жывёл і падтрымка прытулкаў у г.Брэсце.

Другім спікерам быў начальнік Філіяла «Брэсткаблгідрамет» Андрэй Кулічык. Асаблівую ўвагу ў сваім дакладзе ён удзяліў сістэме гідраметэаралагічных назіранняў у Беларусі, складанню прагнозаў надвор'я і своечасоваму папярэджанню аб неспрыяльных і небяспечных гідраметэаралагічных з'явах і іх важнасці для розных галін эканомікі.

Завяршальны этап Адзінага дня інфармавання - экскурсія для гасцей філіяла на метэаралагічнай пляцоўцы і ў лабараторыі аддзела маніторынгу навакольнага асяроддзя.



Такія мерапрыемствы з'яўляюцца яшчэ адным этапам фармавання экалагічнай свядомасці ў грамадзян. Яны наглядна паказваюць, што клопат аб навакольным асяроддзі хвалюе прадстаўнікоў усіх сацыяльных груп, у тым ліку і маладое пакаленне, і патрабуюць сумесных намаганняў для дасягнення вынікаў у галіне экалогіі.
© Белгiдрaмет, 2016-2026